Левчук Александр Георгиевич
депутат Палаты представителей Национального собрания РБ ,член комиссии по аграрной политике
ЗА словом- дело !

Левчук Александр Георгиевич
Главная Новости

Новости

Депутат Александр Левчук поздравил ветеранов Великой отечественной войны с 75 летним юбилеем победы

09 05/2020

Дарагія ветэраны, жыхары і госці

Пружанскага раёна!

 

         Кожны дзень набліжае нас да агульнанароднага свята, да Дня Перамогі!

         Ужо 75 гадоў таму, як май 1945 года адсалютаваў мноствам артылерыйскіх залпаў у гонар Перамогі над фашызмам, над усяленскім злом супраць чалавецтва. У гэты дзень людзі плакалі і смяяліся, смуткуючы з нагоды вялікіх страт і радуючыся ўсталяванню доўгачаканага міру. Подзвіг савецкага народа на вякі застанецца ў памяці чалавецтва, так як менавіта яму ўдалося аб’яднаць усе сілы для Перамогі.

         Сёння мы таксама смуткуем аб загінуўшых салдатах і мірных жыхарах, аб спаленых вёсках і зруйнаваных гарадах. Наша Радзіма заўсёды будзе з удзячнасцю ўспамінаць тых, хто прайшоў суровыя выпрабавынні, змагаючыся з фашызмам на фронце і ў партызанскіх атрадах, працуючы на палях і на ваенных заводах, аддаючы жыццё і сілы Перамозе.

         Зямны паклон ветэранам за неверагодны ваенны подзвіг,за захаваныя для нас прасторы роднай Беларусі, за шчасце жыць ў згодзе пад чыстым і мірным небам. Дзякуй вам і за гады мірнай працы, якія сталі маральным арыенцірам для нашай моладзі на вякі. Вы — наш гонар і годнасць. Вы ўсім сваім жыццём  даказалі, што чалавек павінен заставацца ЧАЛАВЕКАМ у любых абставінах.

         Жывіце доўгія і доўгія гады,, дзяліцеся сваёй мудрасцю і вопытам, вучыце моладзь быць заўжды сумленнымі, патрыятычнымі, працавітымі, смелымі і справядлівымі.

Жадаю ўсім моцнага здароў’я, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця пад мірным і ясным небам. З Днём Вялікай Перамогі!

         З павагай да вас, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Аляксандр Георгіевіч Ляўчук.

 


Новости по теме: Работа в округе
Все новости
+375 (17) 222 44 01

Помощники депутата

Кашкан Татьяна Константиновна помощник депутата по Пружанскому району 
Карпенко Тамара Константиновна помощник депутата по Березовскому району
 г. Пружаны, ул. Ленина, д. 58а, каб. 6
г. Береза, ул. Пушкина, д.23-1, каб. 9
(8-01632) 7-40-10, (+37533) 328-74-57
(8-01643) 44-6-18, (+37529) 807-77-65